Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рытмічная проза

   Рытмічная проза - творы, напісаныя метрычна ўпарадкаванай мовай, у якой выразна адчуваецца чаргаванне двухскладовых або трохскладовых стопаў.
   Мова рытмічнай прозы вельмі блізкая да вершаванай мовы, але, у адрозненне ад апошняй, не падзелена інтанацыйна (а на пісьме - яшчэ і графічна) на супастаўляльныя паралельныя рады.
   Да рытмічнай прозы часам звяртаюцца празаікі (успаміны А. Белага "Пачатак веку", апавяданне В. Аксёнава "Вопыт летняга сну"). Здараецца, карыстаецца ёй і паэзія. Так, вядомыя паэтычныя творы Максіма Горкага "Песня пра Сокала" і "Песня пра Буравесніка" напісаны рытмічнай прозай.
   Максім Багдановіч, вялікі наватар у галіне мастацкай формы, ужыў рытмічную прозу ў двух яе разнавіднасцях - двухскладовай ("...Пэўна, любіце вы, пане") і трохскладовай ("...Як толькі закрыю я вочы").
   Рытмічнай прозай зрэдку пішуць і некаторыя сучасныя беларускія паэты. У прыватнасці, спалучэннем рытмічнай прозы (трохскладовы метр) з вершаванай мовай (чатырохстопны харэй) напісаны твор У. Някляева "Сад на скрыжаванні".

Похожие статьи:

Сучасная літаратура БеларусіТэма Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай беларускай прозе

Сучасная літаратура БеларусіСучасная проза Беларусі

Сучасная літаратура БеларусіСучасная беларуская проза

Сучасная літаратура БеларусіСучасная беларуская проза

Сучасная літаратура БеларусіТэма гістарычнага мінулага Беларусі ў сучаснай беларускай прозе

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.