Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Прыгодніцкая літаратура

   Прыгодніцкая літаратура – творы мастацкай прозы з займальным сюжэтам пра розныя незвычайныя рэальныя і выдуманыя здарэнні.
   Прыгодніцкая літаратура цесна звязана з навукова-фантастычнай і дэтэктыўнай літаратурай. Займальны сюжэт, вострая інтрыга, высакароднасць учынкаў галоўных герояў, даступнасць мастацкага выкладу – усё гэта зрабіла прыгодніцкую літаратуру адным з галоўных відаў дзіцячай літаратуры. У сусветным пісьменстве шырока вядомыя творы Майн Рыда, Ж. Верна, Ф. Купера, А. Дзюма (бацькі) і інш.
   У беларускай прозе прыгодніцкую літаратуру актыўна развіваў Янка Маўр ("Палескія рабінзоны", "Амок", "У краіне райскай птушкі" і інш.). Папулярнасцю карыстаюцца асобныя творы прыгодніцкай літаратуры, што належаць пяру У. Краўчанкі ("Злачынства ля Зялёнай тоні"), А. Чарнышэвіча ("На сажалках"), Уладзіміра Караткевіча ("Сівая легенда"), І. Сяркова ("Мы з Санькам у тыле ворага", "Мы – хлопцы жывучыя"), Г. Шыловіча ("Чарапаха без панцыра"), А. Шлега ("Сталінскія байструкі") і інш.

Похожие статьи:

ІншаеЛітаратура ХІХ-ХХ стст.

ІншаеЛітаратура XVIII ст.

ІншаеЛітаратура XVI - першай паловы XVII стст.

ІншаеЛітаратура старажытнай Русі XI-XIII стст.

ІншаеЛітаратура XIV - пачатку XVI стст.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.