Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Паліндром

   Паліндром (гр. polindromeo – той, хто вяртаецца), або пярэварацень – літаратурны твор, радкі якога прачытваюцца не толькі злева направа, але і справа налева, захоўваючы той самы сэнс. Засноўваецца на паліндрамічных магчымасцях асобных слоў (тут, боб) ці выразаў (бурт труб; Аліса касіла, а Ліза вазіла).
    Паліндром – своеасаблівая літаратурная гульня, якая выяўляе магчымасці пэўнай нацыянальнай мовы і ступень валодання гэтай мовай самім вершапісцам. У беларускай паэзіі быў пашыраны асабліва ў часы барока, у тым ліку ў творчасці Сімяона Полацкага. У пасляваенны час адрадзіўся ў паэзіі Рыгора Крушыны. Вось, у прыватнасці, яго "Паліндром" (1975):

Я – сіла. Маліся!
Міла палім.
Тонкі кнот...
Толам умалот.

Я – сіла. Маліся!
На гару – гураган.
Ура! Зару –
На барабан.
 

   Паэт В. Жыбуль стварыў першую беларускую паэму-паліндром. "Рогі гор" і апавяданне-паліндром "Хам у думах".

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.