Мадрыгал (ад італ. madrigale) — невялікі верш хвалебнага зместу, верш-камплімент, часцей за ўсё прысвечаны жанчыне. Развіваўся ў XVII-XIX стст. у так званай альбомнай паэзіі. Сустракаецца ў А. Пушкіна, М. Лермантава. У пазнейшыя часы пашырэння не меў.