Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Купальскія песні

   Купальскія песні – народныя абрадавыя песні летняга цыклу, якія пачынаюць спяваць на другім тыдні свята Купалля (25 чэрвеня па новым стылі, 7 ліпеня – па старым), але асабліва шырока – у ноч перад святам і на самое свята (пры купальскім вогнішчы, падчас пускання вянкоў на ваду, пры збіранні лекавых траў і г. д.).
   У купальскія песнях увасобіліся культы продкаў, розныя магічныя заклінанні і інш. Асноўнае месца ў іх займае любоўная лірыка. Яны вызначаюцца асаблівым лірызмам, шчырасцю, задушэўнасцю («Ой рана на Йвана...…», «Ішла Купалка сялом, сялом...…», «Сягоння Купала, заўтра Ян…...»). Многія ўзоры купальскіх песняў можна знайсці ў выданні «Купальскія і пятроўскія песні» (1985).

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыВыхаванне песняй

Пераказы, дыктантыПтушыныя песні

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.