Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Канстанта

   Канстанта (ад лац. constans – трывалы, пастаянны) – асноўны рытмастваральны кампанент, які вызначае рытмічную прыроду верша той ці іншай сістэмы вершавання.
   Так, у сілабічнай сістэме канстантай з’яўляецца аднолькавая колькасць складоў у вершаваных радках, у сілаба-танічнай – раўнамернасць чаргавання моцных і слабых месцаў, у танічнай – раўнамернасць чаргавання аднолькавай колькасці моцных (апорных) націскаў і г. д.
   Канстантай часам называюць таксама апошні метрычны націск у радках сілаба-танічнага верша. Такі націск пастаянны, маецца літаральна ва ўсіх радках верша, у той час як метрычныя націскі, што размешчаны ўлева ад яго, часта адсутнічаюць (гл.: пірыхій).
   Рускі вершазнавец А. Квяткоўскі прапанаваў тэрмін канстантны рытм, абазначыўшы ім такі рытм метрычнага верша, які ўтвараецца ў выніку пастаяннага супадзення метрычных акцэнтаў з націскнымі складамі асобных слоў.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.