Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дэтэктыўная літаратура

   Дэтэктыўная літаратура (англ. detective — сышчык, ад лац. detectio — раскрываць) — эпічныя і драматычныя творы, у якіх раскрываецца нейкая таямніца, звязаная са злачынствам.
   Заснавальнікам дэтэктыўнай літаратуры лічыцца амерыканскі пісьменнік Э. По ("Забойства на вуліцы Морг", 1841). Шырокую вядомасць набылі творы Артура Конан-Дойля (стварыў вобраз сышчыка-аматара Шэрлака Холмса), Г. Чэстэртана, Агаты Крысці, Жоржа Сіменона, А. Адамава, Ю. Сямёнава і інш.
   У беларускім прыгожым пісьменстве дэтэктыўная літаратура вялікага пашырэння не набыла. Паэтыка дэтэктыўнай літаратуры (займальны сюжэт, вострая інтрыга, прынцып загадкавасці, невядомасці і іншае) паўплывала на асобныя творы ("42 дакументы" Міхася Зарэцкага, "Сэрца на далоні" Івана Шамякіна, "Падзенне Хвядоса Струка" П. Кавалёва). Уладзімір Караткевіч распачаў у нас жанр гістарычнага дэтэктыва ("Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі"). Да дэтэктыўнай літаратуры звяртаюцца Георгій Марчук ("Крык на хутары", "Прызнанне ў забойстве"), М. Шайбак ("Забойства на каляды"), М. Клімковіч ("Сцэнарый смерці") і некаторыя іншыя пісьменнікі.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.