Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дзённік

   Дзённік - разнавіднасць мемуарнай літаратуры; занатоўкі, якія робіць у храналагічнай паслядоўнасці нейкі чалавек пра падзеі ў асабістым і грамадскім жыцці, а таксама думкі і перажыванні, выкліканыя гэтымі падзеямі.
   Пісьменніцкія дзённікі маюць вялікую цікавасць, яны даюць чытачам і літаратуразнаўцам багаты матэрыял па гісторыі грамадскай думкі пэўнага часу, пра падзеі, звязаныя з біяграфіяй мастака, гісторыю напісання асобных твораў і гэтак далей. Такія дзённікі Якуба Коласа ("Кніга Ташкенцкага быція", "Гаворыць Клязьма", "На схіле дзён"), Кузьмы Чорнага ("Дзённік"), Івана Мележа ("Першая кніга"), Максіма Танка ("Лісткі календара", "Дзённікі"), Янкі Брыля ("Жменя сонечных промняў') і іншыя.
   Дзённікавыя запісы ляглі ў аснову арыгінальнай кнігі М. Лужаніна "Колас расказвае пра сябе".
   Часам у форме дзённіка пішуцца арыгінальныя мастацкія творы ("Дневник лишнего человека" І. Тургенева, "Дневник провинциала в Петербурге" М. Салтыкова-Шчадрына, "Записки студента" Я. Грабінкіі і інш.). У беларускай прозе гэтую форму выкарысталі Максім Гарэцкі ("На імперыялістычнай вайне"), Іван Шамякін ("Агонь і снег") і іншыя.