Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Двурым

   Двурым – верш, усе радкі якога спалучаны дзвюма рыфмамі. Вось, для прыкладу, гумарыстычны двурым «Размова ў адным замежным рэстаране» Ніла Гілевіча:

– Скажы ты мне, афіцыянт,
Які ў вас каэфіцыент
Калорый мае правіянт,
Што з’еў я зараз як кліент?
Мне трэба ехаць па цэмент,
Што прадае негацыянт,
Дык добра б знаць ка’фіцыент,
Каб не сказалі: сімулянт.
І адказаў афіцыянт:
– Ты не кліент, а пацыент,
Калі б я быў паліцыянт,
Ты б не паехаў па цэмент!

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.