Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Буфанада

   Буфанада (ад італ. buffonata — штукарства) — грубы камізм у сцэнічным прадстаўленні. Звычайна сустракаецца ў такіх камедыйных жанрах, як фарс, камедыя масак.
   Элементы буфанады ёсць у драматычных творах Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Напрыклад, сцэна ў камедыі «Залёты», калі Сабковіч, прыйшоўшы сватацца да дачкі суддзі Сакальніцкага Адэлі, са страху перад сустрэчай з маршалкам Пачціўскім хаваецца пад стол. У камедыі Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» Туляга аказваецца закрытым на ключ у адным пакоі з Зіначкай Зёлкінай і вымушаны ратавацца з гэтай сітуацыі ўцёкамі праз акно.