Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Аўтограф

   Аўтограф (ад гр. autos – сам і grapho - пішу) – 

   1. Уласнаручны аўтарскі рукапісны або зацверджаны аўтарам машынапісны тэкст літаратурнага твора. Аўтограф - асноўная крыніца для ўстанаўлення аўтэнтычнага тэксту твора, гісторыі яго напісання (гл. тэксталогія). Звычайна Аўтограф пісьменнікаў ашчадна збіраюцца і захоўваюцца ў архівах, рукапісных аддзелах музеяў і бібліятэк; 
   2. Пісьменніцкі подпіс, надпіс на нейкім дакуменце, кнізе.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.