Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Аўтарскае права

   Аўтарскае права — прадугледжанае законам права, звязанае са стварэннем і выкарыстаннем твораў, маральным і матэрыяльным стымуляваннем іх аўтараў. Аўтарскае права, у прыватнасці, гарантуе маёмасныя правы пісьменніка — матэрыяльнае ўзнагароджанне (ганарар) за выкарыстанне (друкаванне, выкананне, пераклад на іншыя мовы і інш.) яго твораў, забяспечвае асабістыя немаёмасныя правы (права на імя, на аўтарства, на недатыкальнасць твора, на ўзнаўленне і распаўсюджанне яго дазволенымі законам спосабамі).

   Стаўкі ганарара, калі яны не ўстаноўлены заканадаўствам, вызначае Савет Міністраў. Аўтарскае права дзейнічае на працягу ўсяго жыцця пісьменніка і 50 гадоў пасля яго смерці, пераходзячы ў спадчыну да нашчадкаў (апрача права аўтара на імя і на недатыкальнасць твора). За выкананнем аўтаскага права сочыць спецыяльная ўрадавая структура — Беларускае агенцтва па аўтарскіх правах.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.