Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Аўтабіяграфія

   Аўтабіяграфія (ад грэч. autos — сам, bios — жыццё, qrapho — пішу) — апісанне свайго жыцця.
   У мастацкай літаратуры аўтабіяграфія мае важнае значэнне для разумення творчасці пісьменніка, таму што ў ёй часта выяўляюцца ўнутраныя матывы творчага працэсу, выказваюцца меркаванні пра ўласныя творы, даюцца ацэнкі падзей, што паслужылі штуршком да іх напісання, і г. д.
   Да аўтабіяграфіі блізкі такі від твораў, як мемуары.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.