Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Аднарадковік

   Аднарадковік (манаверш) (ад грэч. monos — адзін і лац. versus — верш, радок), — верш, які складаецца з аднаго радка, завершанага па сэнсу, па сінтаксічнай і метрычнай структуры. Зрэдку ўжываўся ў антычнай паэзіі. Пісаўся звычайна гекзаметрам, набываў афарыстычнае гучанне.

 

Рим золотой, обитель богов, меж градами первый.
(Аўсоній, пераклад В. Брусава)
 

   У рускай паэзіі эксперыментальны ўзор манаверша маецца ў М. Карамзіна:

 

Покойся, милый прах, до радостного утра.
 

   Да аднарадковікаў можна аднесці асобныя вершаваныя крылатыя выслоўі і афарызмы, што выкарыстоўваюцца для лозунгаў, у загалоўках твораў, эпіграфах і гэтак далей.
   Аднародковікамі, па сутнасці, з’яўляюцца і некаторыя рытмічна арганізаваныя прыказкі, прымаўкі, народныя выслоўі, якія часам надпісваюцца на посудзе, мэблі, малюнках. Напрыклад:

У родным краю, як у раю.

Чым хата багата, тым рада.

Які дагляд, такі і лад.

Хлеб-соль еж, а праўду рэж.


   Эксперыментальныя ўзоры аднарадковікаў ёсць у кнізе Б. Жанчака «Некалі потым» (1993). Вось адзін з іх:

 

Сама лёгка вучыць усё чалавецтва адразу.