Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Абрыў

   Абрыў — стылістычная фігура; па форме — няпоўная, недасказаная фраза, якая ўжываецца для таго, каб перадаць вострыя перажыванні, моцную ўсхваляванасць.
   Так, напрыклад, у рамане «Трэцяе пакаленне» Кузьма Чорны паказвае спалоханасць краўца, калі той сустрэўся ў лесе з бандытамі:
— Братачка... (кравец праз сілу выдыхнуў з грудзей). Я... братачка... Адкуль жа вы, братачка, ведаеце, што я на тым тыдні шыў у Ярмалінскага?