Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пад мірным небам бацькаўшчыны (творчасць Барыса Сачанкі)

   Барыс Сачанка адносіцца да ліку пісьменнікаў, чыё дзяцінства было апалена вайной. Менавіта гэта акалічнасць паспрыяла выбару асноўнай тэмы яго творчасці – тэмы Вялікай Айчыннай вайны.
   Многія апавяданні першай кнігі "Дарога ішла праз лес" з’яўляюцца своеасаблівымі даследаваннямі вытокаў народнай стойкасці і мужнасці, праўдзівымі гісторыямі пра смеласць, гераічнасць і самаахвярнасць беларусаў у гады ваеннага ліхалецця ("Апошняя спроба", "На сваёй магіле", "Адведкі", "Голас", "Сустрэча з чалавекам", "Сонца"). Лёс чалавека ў складаных умовах вайны, яго псіхалагічны стан, уменне пераадолець сябе і выстаяць у выключных сітуацыях раскрываюцца ў аповесці "Палон". Раман у навелах "Чужое неба" шмат у чым аўтабіяграфічны. У вобразе галоўнага героя Сымона Гарапашкі знайшлі адлюстраванне многія факты з жыцця самога аўтара. У трылогіі "Вялікі Лес" на прыкладзе сям’і Дарошкаў і жыхароў вёскі Вялікі Лес пісьменнік паказаў працоўны і ратны подзвіг беларускага народа ва ўмовах фашысцкай акупацыі. У аповесці "Загадка аднаго падполля" Б. Сачанка вядзе размову пра гераічнае змаганне маладых падпольшчыкаў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, пра трагічную гібель 47 юнакоў і дзяўчат у невялікім палескім гарадку Вепры. У цэнтры аповесці "Аксана" – лёс і трагічнае каханне ўкраінскай дзяўчыны Аксаны да французскага палоннага Мішэля.
   Акрамя ваеннай, у творчасці Б. Сачанкі знайшлі адлюстраванне і многія іншыя тэмы. "Малой" радзіме, Палессю, прыродзе прысвечаны цыкл апавяданняў "Палессе", нарыс "Зямля маіх продкаў", аповесць "Баравое рэха". Гістарычнае мінулае палескага краю раскрыта ў аповесцях "Варэйка золата", "Англіцкая сталь", "Дыярыуш Мацея Белановіча", "Трэцяе вока". Пра чарнобыльскую трагедыю, якая не абмінула і яго родную вёску, вядзецца размова ў "Запісках аб радыяцыі", аповесцях "Родны кут", "Еўка". Пісьменнік многа піша і пра сучасны гарадскі побыт. У аповесцях "Не на той вуліцы", "Запіскі Занядбайлы", апавяданнях "Успамін", "Пра аднаго паэта", "Даволі цікавая кабета", "Без пяці мінут прахвесар" выкрываюцца многія заганы жыцця гараджан (мяшчанства, прыстасавальніцтва, графаманства, спекуляванне, спажывецкія адносіны да жыцця і інш.).
   Б. Сачанка з’яўляецца рупліўцам у справе адраджэння гістарычнай памяці, вяртання ў літаратуру незаслужана забытых імёнаў і прозвішчаў. Беларускаму эміграцыйнаму руху, жыццю і дзейнасці "выгнаннікаў", рэпрэсіраваных пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў (П. Крачэўскаму, У. Жылку, М. Забэйду-Суміцкаму, Н. Арсенневай, М. Сяднёву, Л. Геніюш), літаратурнаму руху 20-х – 30-х гг. нашага стагоддзя прысвечаны кнігі "Беларуская эміграцыя", "Сняцца сны аб Беларусі".

 

Похожие статьи:

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Сляды

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Хлеб

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Ля даўняга селішча

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Зерне і млын

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Карчоўнік