Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



«Сакрэт» спектакля

   Не ўсе гледачы ведаюць, як ствараецца спектакль.
   П’еса трапіла ў тэатр. Яе прачыталі на мастацкім савеце, пасля чаго яна перайшла ў рукі рэжысёра – галоўнага арганізатара будучага спектакля. Рэжысёр вывучае эпоху, якую адлюстроўвае п’еса: чытае адпаведную літаратуру, ходзіць у музеі, прыглядаецца да жыцця.
   Адначасова разгортваецца праца мастака разам з дэкаратарамі, краўцамі, бутафорамі. Цырульнікі робяць парыкі. Кампазітар піша музыку для спектакля, аркестр развучвае яе.
   Але сэрцам спектакля з’яўляецца акцёр. Ён павінен зжыцца са сваёй роллю, знайсці інтанацыі, рухі, паходку, уласцівыя персанажу.
   Пачаткам жыцця кожнага спектакля лічыцца паказ прэм’еры.
   Вы ідзяце ў тэатр. Нават калі на працягу дня ў вас былі непрыемнасці, вы забываеце пра іх. Вось вы ўжо каля ўвахода, упрыгожанага рознакаляровымі афішамі, фотаздымкамі акцёраў.
   Нарэшце заціхлі галасы гледачоў, настала цішыня. Зазвінеў трэці званок, і вы пачынаеце сачыць за падзеямі, якія разгортваюцца на сцэне. Зала ловіць кожнае слова акцёра, кожны яго рух. Адным словам, пачынае жыць падзеямі, што адбываюцца на сцэне.
   Глядач – не толькі ўдзельнік спектакля, але своеасаблівы стваральнік яго.
(160 слоў)

Паводле У. Стэльмаха

 

Похожие статьи:

ПераказыБеларуская батлейка

ПераказыУ тэатры

ПераказыВялікі тэатр пасля вялікай рэканструкцыі

ПераказыТэатральны этыкет

Алесь БадакАлесь Бадак - У тэатры