Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Імя зоркі – Стэфанія

   Стэфанія Станюта – зорка першай велічыні на небасхіле беларускага тэатра. Яна адна з самых яркіх, таленавітых жанчын свайго часу, бліскучая актрыса неразгаданага і цудоўнага дваццатага стагоддзя.
   З урокаў сваіх тэатральных педагогаў Стэфанія Міхайлаўна вынесла галоўную ісціну, якую пранесла праз усё сваё акцёрскае жыццё: любую ролю, эпізадычную ці галоўную, трэба іграць як самую любімую і апошнюю, якую табе могуць прапанаваць. Гэта ісціна стала глыбіннай сутнасцю і асноўным законам творчасці актрысы.
   Калі прыходзіш у Купалаўскі тэатр, ходзіш у цішыні фае, то адчуваеш прысутнасць акцёраў-купалаўцаў. Тут дзесьці побач Віктар Тарасаў і Павел Дубашынскі, Валянцін Белахвосцік і Павел Кармунін, Зінаіда Браварская і Лілія Давідовіч. Адчуваеш прысутнасць і Стэфаніі Міхайлаўны Станюты. Яна ўяўляецца нам у розных узростах, але заўсёды кранае прыгажосцю, цеплынёй, вабіць постаццю егіпецкай жрыцы і дзівосным уборам жанчыны далёкага мінулага. Узгадваюцца яе ролі, голас, добразычлівы позірк. Яна застаецца такой блізкай і адначасова далёкай, недасягальнай зоркай, імя якой рэдкае, незвычайнае, таямнічае – Стэфанія.
(147 слоў)

Паводле В. Ярмалінскай

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыУ тэатры (Паводле М. Стэльмаха)

Пераказы, дыктантыТэатральны этыкет

Алесь БадакАлесь Бадак - У тэатры

Пераказы, дыктантыБеларуская батлейка

Пераказы, дыктантыВялікі тэатр пасля вялікай рэканструкцыі