Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ігнат Кульчыцкі

   На беларускіх землях васямнаццатае стагоддзе – гэта час войнаў, паўстанняў, сацыяльных канфліктаў і міжканфесіянальных сутычак, але гэта і час этнічнай кансалідацыі беларускага народа, абуджэння цікавасці да яго гісторыі, культуры, час плённай творчай дзейнасці многіх нашых землякоў. Адным з іх з’яўляецца гісторык і царкоўны дзеяч Ігнат Кульчыцкі, якога заслужана называюць першым даследчыкам беларускіх старажытнасцей.
   Нягледзячы на вялікае значэнне асобы Ігната Кульчыцкага для беларускай гісторыі, сёння яго жыццёвы шлях і творчая спадчына застаюцца слаба вывучанымі. У айчыннай гістарыяграфіі яму прысвечаны адзінкавыя невялікія публікацыі, не пазбаўленыя шматлікіх недакладнасцей. Праз недастатковае знаёмства беларускіх даследчыкаў з замежнай навуковай літаратурай па-за іх увагай засталася пераважная большасць работ Ігната Кульчыцкага.
   І ўкраінскія, і польскія дзеячы лічаць Ігната Кульчыцкага адным з выдатных дзеячаў іх культуры. Праведзены аналіз творчай спадчыны Ігната Кульчыцкага дазваляе нам звязаць яго асобу з Беларуссю, бо ён прадставіў самой Еўропе Беларусь – край, багаты таленавітымі людзьмі і культурнымі помнікамі.
(142 слова)

Паводле А. Сушы