Творчасць Івана Паўлавіча Мележа, народнага пісьменніка БССР, з’яўляецца духоўным набыткам нашага народа.
Больш за трыццаць гадоў працаваў Іван Мележ у літаратуры. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць навелы, апавяданні, крытычныя працы, дзённікі, п’есы, раманы. Вяршыняй яго творчасці з’яўляецца «Палеская хроніка».
Мележ стварыў у трылогіі мастацкія вобразы вялікай абагульняльнай сілы. Ганна, Васіль, Апейка, Міканор і іншыя героі ўвайшлі ў духоўнае жыццё сучаснага чытача. Гэтыя героі ўзбагацілі яго, прымусілі задумацца над шматграннасцю чалавечай асобы, над складанасцю жыцця ўвогуле. Героі трылогіі думаюць, разважаюць, пакутуюць над праблемамі, якія хвалююць і нашага сучасніка. Мележ сваім творам дапамагае чалавеку паглядзець на гэтыя праблемы з пазіцыі народнага светапогляду. Са сваім вялікім клопатам пра чалавечае шчасце на зямлі Мележ-мастак стаіць на самым скрыжаванні маральных пошукаў сучаснасці. Ён паказвае чалавеку шлях да людзей, да чалавечай еднасці, засцерагае ад эгаізму, самападману, вучыць разумна, думаючы, жыць на зямлі.
(136 слоў)
Паводле В. Ляшук.
Похожие статьи:
Іван Мележ → Іван Мележ - Спатканне за горадам
Іван Мележ → Іван Мележ - Здарэнне
Іван Мележ → Палеская хроніка. Людзі на балоце. Частка першая
Іван Мележ → Беларуская вёска ў часы калектывізацыі ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце"
Іван Мележ → Васіль Дзяцел і Ганна Чарнушка як мастацкія тыпы ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце"