Маё першае знаёмства з прыгожым пісьменствам пачалося з вершаў. Спакушаў рытм і зачароўвала мелодыка нязвыкла падабраных слоў.
На шчасце, нібы з вышыні неба, мне была паслана «Пагоня» Максіма Багдановіча. Упершыню прачытаўшы жывыя радкі, я задыхнуўся ад іхняй арганнай музыкі. Гэтага, мусіць, было даволі, каб пачаў рыфмаваць сам.
А потым дапамог і абнадзеіў Купала. Кніжка выбраных твораў з яго партрэтам і кавалачкам чырвонага арнаменту на вокладцы валошкавага колеру ляжала побач з падручнікамі на маім стале, як Біблія перад набожным чалавекам.
У гадоў чатырнаццаць-пятнаццаць я ўжо ведаў, што беларусы мелі сваю дзяржаўнасць, а пазней з усёю маладою запальчывасцю думаў, як адрадзіць і вярнуць былую дзяржаўную веліч.
Мне пашчасціла зразумець, што ёсць іншы свет, да якога трэба ўсімі сіламі цягнуцца і падымацца. Толькі бязмерная вера і гарачае спадзяванне, як на крыллі, нясе чалавека да жаданай мэты.
Усе кніжкі мае – гэта пошук чагосьці неабходнага ў жыцці – кахання, чалавечнасці, праўды, узаемнай павагі, запрацаванага акрайца хлеба.
(150 слоў)
Паводле В. Адамчыка
Похожие статьи:
Вячаслаў Адамчык → Вячаслаў Адамчык - На тутэйшай зямлі
Вячаслаў Адамчык → Вячаслаў Адамчык - Пагарэльцы
Вячаслаў Адамчык → Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб
Вячаслаў Адамчык → Вячаслаў Адамчык - Сонечны зайчык
Вячаслаў Адамчык → Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго