Пад лускавінкамі яловай шышкі захавана насенне. Ім харчуюцца лясныя жыхары. Простай дзюбай яловага зернетка з шышкі не дастанеш. Таму ў крыжадзюба яна кручкаватая. Такой дзюбай птушка лёгка выкалупвае зярняткі. Вавёрка абгрызае лускавінкі. Пасля яе работы ад шышкі застаецца толькі стрыжань. Дзяцел сарве шышку і адляціць. Замацуе яе ў глыбокай трэшчыне кары і б’е па ёй дзюбай. З разбітай шышкі выцягвае насенне. Пад елкамі застаюцца толькі рэшткі шышак.
(69 слоў)
Паводле Н. Плавільшчыкава
Похожие статьи:
Юрась Свірка → Юрась Свірка - Разбудзіла Мішку шышка