Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Які ён, беларус?

   Ці задумваліся вы, які ён, беларус?
   Адказаць на гэта пытанне цяжка. Сярод беларусаў ёсць розныя людзі. Аднак можна назваць некаторыя досыць тыповыя рысы, уласцівыя народнаму беларускаму характару.
   Рысы аблічча мяккія, склад здаецца крыху далікатным, хоць для беларуса характэрна працавітасць, вынослівасць, цягавітасць. Там, дзе другі можа апусціць рукі, беларус будзе цягнуць. Іначай у старыя часы чалавек проста не выжыў бы сярод гэтых дрымучых лясоў і неабсяжных балот.
   Манера паводзін вызначаецца павольнасцю, стрыманасцю. Праўда, стрыманасць беларуса да пары. Пяройдзеш мяжу і беларус пакажа, як паказаў у мінулай вайне, на што ён варты, калі вораг падніме руку на яго жыццё.
   Беларусы адрозніваюцца шчодрасцю, гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Яны звычайна мяккія, даверлівыя, пазбаўлены помслівасці. Беларусам уласціва павага да іншых народаў і памяркоўнасць да таго, хто думае іначай.
(128 слоў)

Паводле У. Караткевіча.

Похожие статьи:

Уладзімір КараткевічТворчасць Уладзіміра Караткевіча

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Кніганошы

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Чазенія - ГДЗ

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Кніганошы - ГДЗ

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў