Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Які хлеб лепшы

Руская народная мудрасць

   У невялікай вёсцы жылі два браты. Іх маці была добрая і клапатлівая жанчына. Мікіта быў шчыры і руплівы, як маці. Захар жа не любіў працаваць.
   Аднойчы маці захварэла і доўга не ўставала з ложка.
   Пайшлі сыны хлеб здабываць. Мікіта працаваў цэлы дзень. За заробленыя грошы змог купіць толькі невялічкую лусту хлеба. Прынёс яе і кажа: «Даруй, матуля».
   Захар прыйшоў вясёлы і прынёс вялікі каравай. Ён быў з белай пшанічнай мукі, вельмі свежы і мяккі. Яго ўпрыгожвалі цудоўныя кветкі, разнастайныя ўзоры. Румяная скарыначка так і прасілася ў рот.
   З’ела маці лусту хлеба і змагла па хаце прайсціся. А каравай ляжыць, сохне. Тады і Захар кажа: «Даруй, матуля!» А маці толькі прамовіла: «Заробленая луста лепшая за крадзены каравай».
(119 слоў)

 

Похожие статьи:

Янка БрыльЯнка Брыль - Сірочы хлеб

ПераказыХлеб

ПераказыХлеб для партызанаў

ПераказыХлеб

ПераказыВытаптаны хлеб