Лука чытаў шмат кніг, праз іх спазнаваў і ўспрымаў розныя сусветы. Пасля прачытання кніг і прагляду фільмаў яму заўжды хацелася прайсці шляхамі Хобіта і Багінса, Тома Соера і Олівера Твіста, Дораці, Ільва, Жалезнага чалавека. Але дарослыя спынялі яго: «Гэта мінулыя часы». Калі ж Лука хацеў выправіцца ў шлях па «Зорных сцяжынках», яму казалі: «Гэта свет будучыні».
Лука крыўдаваў: «Што б я ні абраў, у іх ёсць адгаворка. Існуе столькі светаў, а я мушу жыць у гэтым, самым сумным! Хадзі ў школу, рабі ўрокі, слухайся настаўніка, слухайся маму і тату, слухайся бабулю і дзядулю. Ці ёсць мяжа іх свету?»
Аднойчы Лука спытаўся ў таты:
– Ці магу я абраць свой свет?
– Сынок, твой свет зараз самы лепшы – у ім няма ні клопатаў, ні цяжкіх абавязкаў.
Расчараваны Лука пайшоў да дзядулі. Ён спадзяваўся, што атрымае ад таго больш цікавы адказ. Дзядулю вельмі расчуліла пытанне ўнука.
Лука, што можа быць лепшым, чым свет дзяцінства? Эх, калі б я мог вярнуцца ў твой свет!
Але хлопчыка і гэты адказ не задаволіў. Ён падышоў да мамы. Яна пацалавала яго і прамовіла: цш Лука, сынок, ты мой самы шчаслівы і самы лепшы свет!
Не знайшоўшы адказу, якога шукаў у дарослых, хлопчык падумаў: «Што мне яшчэ застаецца, апроч як ствараць свае ўласныя сусветы?» Узяў алоўкі і пачаў маляваць сусветы на паперы. Ён укладваў у іх усё сваё багатае ўяўленне, фантазію, яркія фарбы.
Калі Лука вырас, ён стаў вядомым мастаком. І цяпер часта паўтарае сваім дзецям: «Старайцеся самі ствараць светы. Наколькі будзеце цікавымі вы самі, настолькі цікавымі атрымаюцца і створаныя вамі светы».
(255 слоў)
Похожие статьи:
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Хараство сусвету
Пераказы, дыктанты → Кітабы
Пераказы, дыктанты → Мініяцюрная кніга
Пераказы, дыктанты → Кітабы