Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Юлька
У жыцці ўсё мяняецца. Юлька гэта добра ведае. Вось і яна не можа пасядзець на адным месцы. Яна ўжо шмат чаго ўмее. Кожную раніцу сама засцілае свой ложак. Пасля абеду мые за сабой посуд. А як чыста дзяўчынка ўмее прыбіраць пакой. Усяму гэтаму яе навучыла мама. Вось толькі яшчэ не бралася гатаваць ежу. Але гэтаму Юлька абавязкова яшчэ навучыцца.
(60 слоў)