Бясконца імжыць, штосьці шэпча дробны дожджык. Ветрык ляніва гартае мокрае лісце на грушы. Час ад часу дождж прыпыняецца, адпачывае, а потым зноў пачынае паліваць усё наваколле. Ён добра вымыў апошнія антонаўкі. Яны ўпрыгожваюць старую яблыню, як навагоднія цацкі ялінку. У садзе адчуваецца іх водар. Памыліся і запозненыя восеньскія кветкі вяргіні.
Куры натапырыліся, сядзяць ля сцяны хаты. Яны стаміліся ўжо чакаць, калі перастане сыпаць дождж.
Наша машына выязджае з вёскі і трапляе на верасовую паляну. Верас цвіце, радуе вока.
На ўзлеску памытая дажджом рабіна ярка зіхаціць буйнымі чырвонымі гронкамі.
(90 слоў)
(Паводле Я.Крамко)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Цана дажджавой кроплі
Пераказы, дыктанты → Грыбныя дажджы
Вера Вярба → Вера Вярба - Дожджык
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - Сонечны дождж
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Дождж