Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Шчыры патрыёт роднай зямлі

   Якуб Колас нарадзіўся ў маляўнічым лясным прыволлі, дзе векавечныя хвоі і кашлатыя елкі падпіралі сіняе неба, а непадалёку бруіліся хвалі нястомнага Нёмана.
   Акінчыцы, потым Ласток – гэта ціхія і прыгожыя мясціны чароўнага роднага краю, дзе пралеглі жыццёвыя пуцявіны паэта. Аднак многа ўражанняў паэта было звязана з леснічоўкай Альбуць, дзе ён прачытаў першае слова, склаў першы свой верш, слухаў песні лясных жаваранкаў, радаваўся гулкім вясновым навальніцам.
   Тут, у Альбуці, загарэлася ў сэрцы Коласа паэтычная іскра, і ніякія ліхалецці жыцця не змаглі яе пагасіць. Пачынаць паэтычны спеў яму дапамагалі хвалі Нёмана, гоман лесу, лугавое раздолле, дзядзькавы казкі, матчыны песні і само жыццё, якое настойліва стукалася ў акенца ціхай і глухой леснічоўкі.
   Пісаў ён спачатку і па-руску, і па-беларуску, але перавагу аддаваў роднаму слову. «Матчына мова за руку павяла», – прызнаваўся пазней Якуб Колас.
(132 словы)

Паводле С. Александровіча.

Похожие статьи:

Якуб КоласДухоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»

Якуб КоласПаэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

Якуб КоласСлужэнне народу — асноўны абавязак мастака. Паэма «Сымон-музыка»

Якуб КоласТворчасць Якуба Коласа