Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Шчасце (Паводле І. Навуменкі)

   Калі і быў Васіль шчаслівы, задаволены жыццём цалкам, то толькі ў самым раннім дзяцінстве, калі жылі яшчэ на Далёкім Лядзе. Там, адразу за іх агародам, нібы вежы, узвышаліся вялізныя дубы. Ён заўсёды, калі толькі хацеў, мог шуснуць з хаты пад дубы, пашукаць жалудоў або яблычкаў, якія нарасталі на дубовым лісці – іх сок імгненна сцягваў рану, калі абдзярэш руку ці праколеш нагу.
   На сярэднім дубе была буслянка. Знізу яна нагадвала не вельмі ахайную кучу хворасту, усцягнутую ледзь не на самую макушку дуба, у развілак між верхнімі галінамі. Буслы сюды заўсёды прыляталі адны і тыя ж. Яны толькі злёгку рамантавалі гняздо, засцілаючы дно яго новымі хварасцінкамі, і пачыналі сталае, да восені, жыццё. Суседзямі буслоў былі вераб’і – пяць-шэсць,а можа, нават болей іхніх, звітых з пырніку, сухіх сцяблінак, гняздзечкаў мясцілася між хварасцін па краях буслянкі.
(133 словы)

Паводле І. Навуменкі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыШчасце (Паводле Я. Маўра)

Максім ТанкМаксім Танк - Шчасце

Змітрок БядуляЗмітрок Бядуля - Шчасце не ў золаце

Пераказы, дыктантыПроста радасць

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Шчасце