З бяроз злятае апошняя лістота. Агаліліся ў садзе грушы і слівы. Цяпер відаць шпакоўні. Яснае асенняе неба. Толькі позняй восенню яно празрыстае і бяздоннае. Раптам чуецца сумны посвіст. Нехта спявае развітальную песню. Я ўзнімаю галаву. Так і ёсць. Каля майго доміка на галінках расселіся шпакі. Яны паціху пасвістваюць, перамаўляюцца. Можа, яны ўспамінаюць вясеннія дні?
(56 слоў)
Паводле М. Даніленкі
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Шпакі прыляцелі
Пераказы, дыктанты → Родныя шпакоўні
Пераказы, дыктанты → Першы палёт