Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Шлях у навуку

   Гэты чалавек заслужыў славу выдатнага пісьменніка, настаўніка, асветніка. Яго ведалі ў свеце далёка ад Беларусі. Але ён заўсёды з любоўю ўспамінаў яе і свой родны горад, у гонар якога ўзяў сабе прозвішча – Полацкі.
   Сімяон Полацкі нарадзіўся ў сям’і заможных гараджан. Навуку ён пачаў спасцігаць у школе пры полацкім манастыры. Тут не толькі вучылі чытаць і пісаць, але і выкладалі лацінскую і грэчаскую мовы, музыку і спевы.
   Пасля школы хлопец паехаў вучыцца ў Кіеў, а потым у Вільню, дзе была акадэмія. Там чыталі лекцыі вучоныя, добра вядомыя ва ўсёй Еўропе. На занятках юнак чуў, што не Сонца круціцца вакол Зямлі, як тады лічыла большасць людзей, а Зямля з іншымі планетамі круціцца вакол Сонца.
   У гэты час полацкага юнака ўжо ведалі як таленавітага паэта. Свае вершы ён, апрача роднай беларускай мовы, пісаў яшчэ на польскай, лацінскай і рускай мовах.
(140 слоў)

Паводле У. Арлова.

Похожие статьи:

ІншаеСімяон Полацкі

Уладзімір АрлоўУладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла

Уладзімір АрлоўУладзімір Арлоў - Сны імператара

СачыненніЛітаратурная спадчына Сімяона Полацкага

Уладзімір АрлоўУладзімір Арлоў - Час чумы