Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Шкляная нітка

   Добрае пачуццё поўніла Аленку, калі яна, развітаўшыся з маці, пайшла з цэха. І было шкада, што трэба ісці, і яна сказала сабе, што прыйдзе сюды зноў, што, мажліва, увогуле будзе калі-небудзь тут працаваць.
   Аленка выйшла на ганак і з вышыні яго ўбачыла горад, заліты вечаровымі агнямі, чорна-бліскучыя шаты таполяў усцяж тратуараў і за імі незвычайна лёгкую, бы не важкую зусім, ажурную арку моста. Над галавой белым глобусам вісеў плафон, і ў святле яго Аленка нечакана заўважыла, што рукавы кофтачкі зырка і пералівіста зіхацяць ад мноства танюткіх маленькіх зорачак, падобных на сняжынкі. Аленка паспрабавала ўзяць адну з іх, дакранулася, але пальцы нават не адчулі дотыку шкла.
   Аленка ішла па вуліцы, і на вуліцы таксама гарэлі электрычныя ліхтары, і ад іх святла, толькі цяпер больш цьмяна, зіхацелі шкляныя ніці-павуцінкі на рукавах кофтачкі. І хоць ніхто не звяртаў на Аленку ўвагі, ёй, аднак, здавалася, быццам усе ведаюць, што яна працавала сёння на заводзе, бо бачаць зіхатлівае павуцінне на яе адзенні.
   На мосце Аленка прыпынілася, зірнула на ваду, у якой адбіваліся ярка асветленыя заводскія карпусы, падобныя на дзівосны карабель, і адчувала сябе часцінкаю таго вялікага і цікавага жыцця, што ішло за асветленымі вокнамі завода.
   Аленка раптам адчула: яна пачынае разумець маці так, як не разумела ніколі дагэтуль. Быццам з вышыні, але дужа ясна і выразна ўбачыла розныя дробязныя нязгоды, што часам былі ў яе з маці, адчула нікчэмнасць тых сваіх патрабаванняў, адчула сваю вінаватасць. І тут жа ўявіла сабе школу, будучы вечар, на якім давядзецца выступаць, і падумала пра тое, што ёй цяпер ёсць пра што расказаць, што яна будзе расказваць доўга і гэтае яе апавяданне будзе самае цікавае, бо наўрад ці ёсць дзе праца цікавейшая, чым тая, якую робіць яе маці.
(278 слоў)

Паводле А. Савіцкага

 

Похожие статьи:

Артур ВольскіАртур Вольскі - Сталяры

ПераказыПраца тваіх рук

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Той, хто працуе...

ПераказыНа заводзе

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Адкуль з’явіліся рамёствы