За першую чэрвеньскую палову, калі ўжо адцвілі маладыя яблыні, духмяны бэз, пацямнелі парасткі на маленькіх сосенках, зямля не толькі пацяплела, а задыхала сухой гарачынёй. Усё часцей удзень неба пачало зацягвацца цёмнымі хмарамі. Гарачыня, парнасць дабіліся свайго: у адзін дзень неба густа зацягнулася марудлівымі, нізкімі і цяжкімі хмарамі. Уночы нарэшце разгулялася навальніца. Здаецца, што ўвесь свет сляпілі раз-пораз бліскавіцы, са стрэламі і працяглым грукатам ляскатаў гром і ліў як з вядра дождж.
Навальніца, робячы то кароткія, то доўгія перапынкі, бушавала чатыры дні. Пасля яе стала ціха-ціха. Свет падняўся, пачысцеў, зазіхацеў ад яркага сонца, зазелянеў і закрасаваў. Уміг шугнулі па пояс травы, набіраючы сакавітасць. Гэта значыла, што ў вёску прыйшла сенакосная часіна. Кожны год пачыналі сенаваць у розны час, але заўсёды пасля вялікай чэрвеньскай ачышчальнай навальніцы.
(126 слоў)
Паводле Г. Далідовіча.
Похожие статьи:
Пераказы → Навальніцы
Пімен Панчанка → Пімен Панчанка - Красавіцкая навальніца
Пераказы → Пасля навальніцы
Пераказы → Навальніца на возеры
Іван Мележ → Палеская хроніка. Подых навальніцы. Частка першая