На лета я паехаў у калгас. Якраз пачынаўся сенакос. Узяў мяне дзед з сабою. Паспрабаваў і я касіць. У мяне нічога не атрымалася. Потым я разбіваў пракосы. Стаміўся я. Прынёс мне дзед камочак. Камочак увесь быў у ямачках. Дзед параіў мне знайсці саломінку. Я знайшоў саломінку. Дзед уваткнуў яе ў васковую ямачку. Я ўзяў у рот другі канец саломінкі і пацягнуў. У роце зрабілася соладка. Гэта быў сапраўдны мёд. Нанасілі яго чмялі.
(72 словы)
Похожие статьи:
Пераказы → Горкі мёд