Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Чарадзейка

   Над Палессем апусцілася ноч. На небе высыпалі зоркі. Узышоў залаты месяц, іхні пастушок. На зямлі таксама высыпалі буйныя зоркі: нейкія незвычайныя, быццам вялізная навагодняя ёлка свеціцца агнямі. А на самым версе зіхаціць вялікая чырвоная зорка.
   Што гэта, чарадзейства ці цуд які? Не. Гэта самая сапраўдная і незвычайная буравая вышка, на якой няма людзей.
   Навокал, па ўсёй краіне, на ўсіх буравых вышках працуюць людзі. З вышак яны заганяюць у зямлю стальныя трубы, каб дабрацца да нафты. Людзі павінны працаваць на вышках дзень і ноч. А на гэтай, незвычайнай буравой вышцы людзей не відаць. Бо гэта – чарадзейная вышка.
   А непадалёк ад чарадзейнай вышкі белы домік пад шатамі стаіць. У ім людзі ў белых халатах сядзяць каля пульта кіравання. На ім мноства кнопачак, гараць рознакаляровыя лямпачкі. Націснуў на кнопку аператар – загарэлася зялёная лямпачка, пачалося бурэнне. На экране тэлевізара відаць, як бур угрызаецца ў пароды граніту…
(144 словы)

Паводле А. Караленка