Чалавек, жадае ён ці не жадае, ведае ці не ведае, арганічна і непарыўна звязаны з прыродай: з лясамі, палямі, гарамі, стэпамі і пустынямі, з морамі, рэкамі і балотамі, звярамі, птушкамі і рыбамі. Ён не можа без іх існаваць, як не можа існаваць без паветра, вады і ежы, без святла і цяпла. Чалавек усяго толькі частка прыроды, частка навакольнага асяроддзя. І як ён уплывае сваёй дзейнасцю, самім фактам свайго існавання на прыроду, так і прырода ўплывае на яго.
Жыццё, здароўе, самаадчуванне і настрой чалавека залежаць і ад змен надвор’я, атмасфернага ціску, ад тэмпературы паветра і вады, ад ураджаю ці недароду тых ці іншых раслін, ад наяўнасці ці адсутнасці некаторых звяроў і птушак, ад вялікага мноства розных іншых прычын, звязаных са з’явамі прыроды. Чым больш мы будзем цікавіцца імі, тым лепш для нас. І ў першую чаргу гэта датычыцца нашых адносін з таямнічым светам звяроў і птушак, які акружае нас з маленства.
(150 слоў)
Паводле В. Вольскага
Похожие статьи:
Якуб Колас → Духоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»
Міхась Кавыль → Міхась Кавыль - Чалавек
Пераказы, дыктанты → Рэкі і людзі
Пераказы, дыктанты → Чалавек і прырода
Ян Баршчэўскі → Ян Баршчэўскі пра ўваскрэсенне душы і перамогу чалавека над злом