Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Чайкі
Я прыглядаюся да ракі. На плыні бачу тры жоўтыя камякі, якія імчыць вада. Гэта малыя чайкі. Яны яшчэ не ўмеюць лётаць. Вакол трава, моцны рыбны пах, спеў птушак. Неўзабаве ад лазнякоў прылятае цэлая чарада чаек. Яны кружацца над птушанятамі. Адна падае на ваду і крыламі гоніць малых да берага. Нарэшце яна выводзіць іх у асаку. Відаць, птушкі пачулі небяспеку.
(59 слоў)