Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Цікаўныя жабкі

   Я стаяў на беразе возера. Нядаўна прайшоў дождж. Рэдкія кроплі зрываліся з галінак, падалі ў ваду.
   На сонцы азёрная вада прасвечвалася да дна. Там плавала маленькая жабка. Яна заўважыла мяне, высунула з вады мордачку.
   Каля берага плавала старая дошка. Жабка асмялела, узлезла на яе. Хутка на дошцы было ўжо некалькі жабак. Яны павылазілі, каб паглядзець на мяне.
   Я пляснуў у далоні. Цікаўныя жабкі імгненна пазаскоквалі ў ваду.
(69 слоў)

Паводле Ю. Качаева