Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Цётчыны казкі

   Цётка Наталка магла прыдумаць і расказаць безліч казак. Багатай парой для іх была зіма. Каб весялей прасці кудзелю ці вязаць на спіцах, жанчыны збіраліся на вячоркі ў цётчынай хаце. Наталка прыбіралася ў свае найлепшыя ўборы: хустку з чырвонымі півонямі, сіні чапец, вышываную кашулю. Гарэла лямпа, патрэсквала цяпельца ў печцы, кідаючы водсветы на падлогу і сцяну. На лаўцы са сваёю прасніцаю сядзела цётка ў акружэнні пляменнікаў, дачок і расказвала казкі.
   Мы слухалі і луналі разам з героямі казак недзе за сінім морам, над цёмным лесам, плылі на чароўных дыванах, імчаліся на вогненных конях. Круцілася цётчына верацяно ў спрытных пальцах, цягнулася тонкая нітка, і бясконца ліліся казкі.
   Я не ведаў тады, што цётка ўсё проста прыдумвала на хаду, імправізавала. Мяне здзіўляла толькі адно: ні разу яна не расказвала адну і тую ж казку аднолькава. Шкадую, што не запісваў яе казак, загадак, песень, цікавых гісторый.
(144 словы)

Паводле В. Хомчанкі

 

Похожие статьи:

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Прысяга над крывавымі разорамі

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Сварба

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка (Алаіза Пашкевіч)

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Міхаська

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Мора