Цётка Дар’я даўно жыве адна. У яе ва ўсім свеце нікога няма. Але яна кожны раз заглядае ў пустую паштовую скрыню. Пры сустрэчы з паштальёнам цётка Дар’я заўсёды чакае вестачкі. Хутка Новы год. Усе людзі пасылаюць адзін аднаму паштоўкі з віншаваннем. Вось і мы вырашылі адправіць паштоўку цётцы Дар’і. Паштальён апусціў віншаванне ў паштовую скрыню для цёткі Дар’і. Ёй было вельмі прыемна. Прыемна было і нам. Мы вырашылі віншаваць цётку Дар’ю з кожным святам.
(76 слоў)
Іван Паўлоўскі