Пад ялінай рос стары баравік. Ножка скрывілася, ледзь трымала шырокую, цяжкую шапку.
Ішоў я па лесе і ўбачыў гэты баравік. Толькі нахіліўся над ім, як з-пад грыба шмыгнула мышка.
Я прысеў каля грыба, зірнуў пад яго капялюш і здзівіўся. Пад шапкай схаваліся насякомыя: матылёк, вусень, страказа, конік, розныя жучкі. Нават жабка была. Як у тым церамку.
Я дакрануўся пальцамі да грыба, а ён цёплы. Дзень быў халодны, дожджык з самай раніцы імжыў. Вось і сабраў грыб пад сваю шапку гэтых жыхароў лесу. І прыгрэў, і ад дажджу схаваў.
(90 слоў)
(Паводле В. Хомчанкі)
Похожие статьи:
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Незвычайны грыбнік
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Знатныя лісічкі
Пераказы → Баравічкі
Пераказы → Баравікі ў хусцінках
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Грыбы