З баваўнянай і льняной тканіны шыюць лёгкае адзенне, бялізну. З шарсцяной тканіны робяць цёплае адзенне. Шарсцяныя ніткі прадуць з воўны. Самую лепшую для пражы воўну даюць авечкі. У іх за зіму адрастае доўгая і густая шэрстка.
Зімой воўна грэе авечак. А летам доўгая і густая воўна ім не патрэбна. Таму авечак вясной стрыгуць. Раней іх стрыглі нажніцамі. Гэта цяжкая і марудная праца. Цяпер авечак стрыгуць машынай.
(66 слоў)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Адзенне нашых продкаў
Пераказы, дыктанты → Беларускі народны касцюм
Пераказы, дыктанты → Наш касцюм
Пераказы, дыктанты → Беларускае народнае адзенне