У нашым горадзе амаль ва ўсіх гародчыках цвілі цюльпаны. Яны былі чырвоныя, жоўтыя, ружовыя, пунсовыя, крэмава-белыя. Пад вокнамі кожнай хаты ківаліся тугія бутоны, якія ў адзін з сонечных дзён раскрываліся. Тады ад яркіх чаш нельга было адарваць вочы.
Цюльпаны зрабіліся галоўнымі кветкамі тутэйшых гаспадынь. Некаторыя градкі закрываліся шклом, і цюльпаны пад ім зацвіталі намнога хутчэй. Заморскія кветкі ўзраслі на гэтай зямлі вельмі добра. Яны красаваліся пад нязыркім сонцам, закрываліся ў непагадзь. Іх было так шмат, што некаторыя вылазілі на сцежкі, хіліліся пад ногі людзям. Былі сярод гаспадынь такія, у якіх расцвіталі незвычайныя цюльпаны. Сярод іх можна было ўбачыць пярэстыя, з доўгімі венчыкамі, падобныя да лілей.
У адным гародчыку цвілі жоўтыя зорчатыя кветкі. На другой градцы раслі амаль чорныя. З гэтых чорных цюльпанаў найбольш дзівіліся. Сапраўды, радок чорных цюльпанаў у жоўтай рацэ здаваўся цудам. Да іх хацелася дакрануцца, панюхаць, зазірнуць у глыбіню чашы.
(143 словы)
Паводле А. Кажадуба.
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Колер кветак
Пераказы, дыктанты → Васількі
Пераказы, дыктанты → Водар дзядоўніку
Пераказы, дыктанты → Дзіўныя кветкі
Пераказы, дыктанты → Японская ружа