Салдат Сапежка заступіў на пост. Спыніўся ён каля старой бярозы. На бярозу прыляцелі цецерукі. Птушкі дзяўблі бярозавыя пупышкі. Сапежка з цікавасцю пазіраў на цецерукоў. Раптам самы ніжні цецярук сарваўся з бярозы і камяком шмякнуўся ў снег. За ім адзін за адным шуганулі астатнія. Пад бярозай бялеў снег. Нідзе не відаць слядоў. Гэта цецерукі схаваліся на ноч пад снегам.
(58 слоў)
Паводле В. Хомчанкі
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Цецерукі (Паводле М. Паслядовіча)