Яны ішлі доўга. Прайшлі паўз паляну, дзе было складзена бярвенне і дровы. Матка [мядзведзіца] перавярнула некалькі калод, знайшла пад імі багата чарвякоў розных і, забыўшыся на Мішкава непаслушэнства, частавала яго і ласавала. У паленніцы дроў выпарала невялічкае гняздзечка. У ім было з паўдзясятка маленькіх сіняватых яечак. Яны былі надзвычайна смачныя, і Мішка аж задзіраў пысу ўгору, завярнуўшы ў трубачку язык, высмоктваў іх і, забыўшыся, глытаў і шкарлупкі.
Пасля пайшлі праз балота, старанна абышлі месца, дзе чуваць былі конскія балабоны, з балабонамі чуваць былі і людскія галасы. І хоць Мішка ні разу чалавека не бачыў, але па тым, як ухілялася старая маці ад сустрэч з чалавекам, адчуваў, што гэта няйначай самы хітры вораг, а магчыма, што нават горшы, чымся жаба альбо чмель, ці, скажам, вожык. З гэтымі ўсімі паспеў пазнаёміцца Мішка і знаёмства не дало яму асаблівай прыемнасці.
(137 слоў)
Паводле М. Лынькова
Похожие статьи:
Пераказы → Маліна
Юрась Свірка → Юрась Свірка - Разбудзіла Мішку шышка