Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Хто самы дужы?
Аднойчы сказаў Стасік, што ён самы дужы на свеце. Здзівіўся дзядуля. А Стасік падняў вялікі камень і перанёс яго ад ганка да плота. Але дзядуля толькі ўсміхнуўся. Стасік нават пакрыўдзіўся на яго. Чаму дзед не верыць яму?
Дзядуля падвёў Стасіка да трэшчынкі на асфальце. Прыгледзеўся хлопчык. А гэта зялёны парастак прабіў асфальт і цягнецца да сонца. Стасік усё зразумеў. Доўга са здзіўленнем ён глядзеў на парастак.
(69 слоў)