Свае хаты беларусы спрадвеку будавалі толькі з дрэва. Для будаўніцтва выкарыстоўваліся ў асноўным сасна, елка, дуб. Дубовыя бярвёны ішлі на подруб, клаліся на ўкапаныя ў зямлю дубовыя слупы, былі першымі вянцамі нашых хат.
Беларус ніколі не ставіў хату там, дзе расце асот і конскае шчаўе. Ведаў, што там сыра, блізка грунтовая вада. Раніцаю назіраў за расою. Калі яна густая аж да цемнаты, там можна капаць калодзеж, але ніколі нельга рубіць хату. Лічылася, што заўсёды цёплым месцам для хаты будзе тое, дзе любяць ляжаць авечкі.
Шчаслівымі для будаўніцтва хаты лічыліся мясціны, дзе любілі сяліцца павукі, шэршні, пчолы, мурашкі.
Хату рубілі самі. Калі не ставала сваіх сіл на яе будаўніцтва, клікалі талаку, дапамогу.
Хаты яшчэ не было, а беларус ужо бачыў яе, бо перад гэтым доўга думаў, якой яна будзе.
(129 слоў)
Паводле Я. Сіпакова.
Похожие статьи:
Пераказы → Просім у хату, госцейкі нашы!
Уладзіслаў Галубок → Уладзіслаў Галубок - Забытая хатка
Уладзіслаў Сыракомля → Уладзіслаў Сыракомля - Пра маю старую хатку
Пераказы → Людчына хата
Пераказы → Нашы хаты