На шырокай паляне, акружанай з трох бакоў лесам, маляўнічым парадкам стаяла шэсць хат.
Самая крайняя ад поля хата была новая і няскончаная. Вокны ў ёй былі забіты дошкамі наглуха, ніякай агароджы каля яе. Спарыш і трыпутнік буялі навокал не абжытай яшчэ будыніны. Гэтая расліннасць, мокрая і прыціснутая восеньскім холадам, усё яшчэ гусцілася і ўпарта зелянелася.
Ганка пры новай хаце з забітымі вокнамі таксама не было. Парог у сенцы быў высокі. Падмуроўка была зроблена з роўна складзенага вялікага камення, замацаванага цэментам і абсыпанага жвірам. Бярвенне было здаровае, смольнае. Сцены са спілаваных дошак выгароджвалі ў хаце кухню і шырокую бакоўку. Дробныя трэскі, рассыпаныя ўсюды, гнілі і зарасталі травою. Жытло пуставала.
(112 слоў)
Паводле К. Чорнага.
Похожие статьи:
Кузьма Чорны → Пошукі будучыні. Другая частка. Вялікае скрыжаванне
Кузьма Чорны → Сацыяльна я і маральна-філасофская праблематыка рамана Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне"
Кузьма Чорны → Пошукі будучыні. Першая частка. Украдзенае маленства
Кузьма Чорны → Кузьма Чорны - Пошукі будучыні. Асноўныя праблемы рамана
Кузьма Чорны → Кузьма Чорны - Насцечка