Аптымізм у нацыянальным характары беларусаў тлумачыцца перш за ўсё адпаведнай расстаноўкай прыярытэтаў: беларус найчасцей аддае перавагу духоўнаму. Ён практычны і кансерватыўны, задаволены рэальным, атрыманым. Ён упэўнены ў сабе, кемлівы і вынаходлівы. У падмурку аптымізму беларуса такія рысы нацыянальнага характару, як жыццястойкасць, практычнасць, працавітасць, схільнасць да ўнутранага псіхалагічнага аналізу. Песімізм жа беларусаў таксама не беспадстаўны, а тлумачыцца шматгадовым сацыяльна-палітычным прыгнётам, сацыяльнай няроўнасцю, марнасцю цяжкай і паднявольнай працы.
(Паводле А. Садоўскай)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Абутак