Варыянт 1 (63 словы)
Вясной пад ліпаю расцвіла маленькая фіялка. Яна з цікавасцю ўсё разглядала і здзіўлялася. Да яе высокіх суседак падляталі прыгожыя матылькі. А да фіялкі ніхто не прылятаў.
Раптам фіялка пачула прыемнае гудзенне. Гэта пчала аблятала кветку. Яна падляцела да кветкі і апусцілася на пялёсткі. Пчала ўзяла кропельку нектару і ўзнялася ў неба. Маленькая фіялка ўзрадавалася. Яна адчула сябе самай шчаслівай на веснавой зямлі.
Варыянт 2 (66 слоў)
Пад старой ліпай расцвіла маленькая фіялка. Прыгожыя матылькі кружыліся толькі над высокімі кветкамі. І таму фіялка самотна цвіла ў густой траве.
Раптам над кветкай загула працавітая пчала. Яе прывабіў цудоўны пах фіялкі. Ён самы чароўны з усіх ранніх кветак. Пчала апусцілася на сінія пялёсткі. Праз імгненне з кропелькай духмянага нектару яна паляцела ў вулей.
Маленькая фіялка павесялела. Яна адчула сябе самай шчаслівай на веснавой зямлі.
Паводле К. Каліны
Похожие статьи:
Янка Журба → Янка Журба - Дзяўчынка і кветкі
Міхась Зарэцкі → Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Клаўдзія Каліна → Клаўдзія Каліна - Фіялка
Пераказы, дыктанты → Зязюльчыны слёзы (Паводле А. Гурскага)
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - Гарлачык